Вальга Мусафірава: Зяленскі становіцца лідарам вольнага свету



Госць Рацыі журналістка „Новой газеты” Вольга Мусафірава, якая працуе ва Украіне і цяпер знаходзіцца ў Кіеве, распавяла, як цяпер хаваюцца украінцы ў бомбасховішчах, як жывуць падчас вайны і падзялілася разважаннямі, што беларусы могуць зрабіць, каб дапамагчы.

– Усе палітычныя апаненты прэзідэнта Зяленскага лічылі яго слабым, лічылі яго залежным і не такім, хто можа быць апанентам Пуціну. Цяпер у людзей настала прасвятленне. Цяпер яны кажуць, што ўсе гэтыя кругалсутачныя звароты Зяленскага да Украіны, а яны бываюць і днём, і ноччу, яны вельмі дапамагаюць, калі бачыш свайго прэзідэнта, і ты бачыш, што ён знаходзіцца ў Кіеве. Як высветлілася, гэты чалавек неімавернай смеласці асабістай, і ён вельмі зацяты. І цяпер зразумела, што Украіне вельмі пашчасціла, калі яна большасцю галасоў абрала Зяленскага. Падавалася, што гэта наша параза, а апынулася, што гэта адзіны шанец супраць пуцінскага рэжыма. І я цяпер з гонарам гляджу, як Зяленскаму стоячы апладуюць у амерыканцы ў Кангрэсе, нямецкія дэпутаты. Ведаеце, ён становіцца, без перабольшванняў, лідарам свабоднага свету. Ён паказвае Еўрасаюзу і НАТО, якія ёсць слабыя месцы, якія да гэтай пары існуюць: на карупцыйныя сувязі з Расеяй, на тое, што высокія словы не заўсёды падмацоўваюцца такімі ж канструктыўнымі дзеяннямі. І цяпер гэта вельмі адчувальна на сітуацыі ва Украіне.

– А які ваш погляд на ролю Беларусі? На жаль, Лукашэнка з Уладзімірам Пуціным.

– Украіна не ўспрамала тырана Лукашэнку, самазванца Лукашэнку за абранага прэзідэнта, таму да яго ніякіх пытанняў не было. Але сумленна кажучы, у нас ёсць спадзяванні, што беларускі народ не возьме грэх на душу і не падтрымае ў гэтай страшнай агрэсіі расейскі народ. Я ўсё ж спадзяюся, што беларускі народ памятае часы Другой сусветнай вайны, памятае тыя мукі, якія зазнаў, і наўрад ці захоча стаць датычным да несправядлівасці, якая цяпер робіцца ва Украіне рукамі пуцінскага рэжыма. Я думаю, што вядомыя, легендарныя таксама яшчэ з Другой сусветнай вайны партызаны падтрымаюць украінцаў, яны ведаюць, што ім трэба рабіць, каб ні адзін самалёт з Беларусі не змог узляцець з бомбамі на тэрыторыю Украіны.

Цалкам размову слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларуская Радыё Рацыя