Валянцін Аскірка: Проста “выкінулі” з універсітэта



Выкладчыка гарадзенскага Купалаўскага ўніверсітэта Валянціна Аскірку, які ў жніўні падпісваў заяву супраць гвалту “ сілавікоў”, звольнілі і цяпер нават не пускаюць у корпус, дзе ён выкладаў.

Кажа Валянцін Аскірка:

–   З універсітэтам усё проста – у мяне дзве вымовы – у выніку непрацяг кантракту. Вось з трэцяга снежня я не працую ва ўніверсітэце. У загадзе не напісана, што па артыкуле, там напісана, што ў сувязі з непрацягненнем кантракту. Я павінен быў дапрацаваць па тэрміновай дамове па навуковай тэме, але мне сказалі, што я павінен з усімі сваімі рэчамі выехаць за межы ўніверсітэта.

Валянцін Аскірка быў адным з выкладчыкаў, які прынцыпова выкладаў фізіку па-беларуску, і студэнты вельмі ганарыліся тым, што ў іх выкладаў такі чалавек з прынцыповай грамадзянскай пазіцыяй.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча