Валянцін Лазарэнкаў: Дзякуй усім, хто дапамагаў!
Такі допіс у сваім фэйсбуку змясціў берасцейскі прафсаюзны лідар Валянцін Лазарэнкаў. Тычыцца ён сітуацыі вакол братоў Аляксандра і Дзмітрыя Казлянкі, якіх на парозе кватэры затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў чацвер увечар.
Па словах Валянціна Лазарэнкава, звезлі іх у невядомым накірунку, але пазней хлопцы знайшліся ў Маскоўскім РАУСе горада Берасця:
– Падстаў забіраць ні аднаго, ні другога не было. Нічога яны не парушалі. Не было і павестак. Там я прапісаў: дзе, што, як. Вось усё, што я магу сказаць.
Калі Дзмітрыя Казлянка, па дадзеных на 22:00 чацвярга, адпусцілі дадому, то Аляксандр Казлянка па-ранейшаму знаходзіўся ў Маскоўскім РАУСе Берасця. Падставы затрымання тым, хто адсочвае сітуацыю, невядомыя. Рыхтуюцца скаргі на супрацьзаконнае затрыманне. Аляксандр Казлянка з’яўляецца назіральнікам на сёлетняй выбарчай кампаніі.
Беларускае Радыё Рацыя
