Валянцін Лазарэнкаў: дзяржава незаконна абмежавала мае правы
Улады Берасця і Берасцейскага раёна лясную дарогу, якая вяла ў зону адпачынку ракі Мухавец, 2 месяцы таму перакапалі двума глыбокімі равамі, каб пазбегчы пажару ў лесе. Тэрмін на забарону наведвання лясоў скончыўся 11 ліпеня.
Але, паводле сябра грамадскай кампаніі «За свой горад» і намесніка старшыні Берасцейскага абласнога аддзялення Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянціна Лазарэнкава, да гэтага часу равы не ліквідаваны і рух па дарозе не адноўлены:
– Калі гэтыя акопы або супрацьтанкавыя равы былі выкапаныя дзяржаўнымі службамі, то крызісны перыяд скончыўся. І гэтыя структуры павінны былі своечасова прывесці дарогу ў парадак. У дадзеным выпадку дзяржава незаконна абмежавала не толькі мае правы, але і членаў маёй сям’і ды іншых грамадзянаў на выкарыстанне лясных і водных рэсурсаў для жыцця і адпачынку.
Валянцін Лазарэнкаў спадзяецца, што варварскі метад забароны на лясной дарозе да месца адпачынку будзе ліквідаваны пасля яго скаргі ў розныя структуры горада.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя