Валянцін Лазарэнкаў пра Яўгена Бяласіна



Дэмакратычная грамадскасць панесла вялікую страту. У Берасці раптоўна памёр германіст, перакладчык, пісьменнік, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, сябра Партыі БНФ Яўген Бяласін.

Успамінамі пра гэтага выбітнага чалавека падзяліўся „Госць Рацыі” Валянцін Лазарэнкаў.

РР: Якой была прычына смерці Яўгена Бяласіна?

– Гэта „карона”. Ён перахварэў гэтай хваробай, нібыта выздаравеў, а пасля апынулася, што нязгортваемасць крыві, якая адкрылася. Літаральна на вачах чалавек „згарэў”.

РР: Што можаце сказаць пра яго, як пра педагога?

– Як выкладчыка ацэньваюць студэнты, гэта ў першую чаргу, я так лічу. Універсітэты не для выкладчыкаў, а для студэнтаў. Гэта было галоўнае правіла, гэта быў прынцып. Ён выдаваў часопіс „PRO EUROPA”. Ён пісаў, што ўніверсітэты для студэнтаў. Выкладчыкі ў дапамогу студэнтам. Разуменне свайго месца, як выкладчыка, было для ўніверсітэту ў цэлым. Універсітэт – гэта 3D грамадства, у якое не можа ўмешвацца дзяржава. Выкладчыкі служаць студэнтам і гэта іх асноўная праца. На жаль многія як і раней працуюць па прынцыпу: „Вось я прыйшоў, лекцыю прачытаў, усе павінны заканспектаваць і пераказаць”. Для Яўгена гэта было іншым. Ён заўсёды казаў, што чалавек павінен нечым цікавіцца. Ён на нямецкай мове вучыў, але вельмі добра ведаў беларускую і выкладаў нямецкую па-беларуску. Яўген казаў, што калі вы хочаце быць еўрапейцамі, то вы павінны з універсітэту ведаць мовы суседзяў: палякаў, украінцаў. Беларускую мову трэба ведаць у першую чаргу, бо вы тут жывяце. Вось такія прынцыпы ён паслядоўна адстойваў, ён размаўляў на беларускай мове са сваім кіраўніцтвам, ён быў беларускамоўным выкладчыкам. Для многіх выкладчыкаў гэта было незразумела. Кіраўніцтва на той час больш-менш нармальна, але таксама не магло зразумець. Ён паказваў, якім павінен быць выкладчык еўрапейскага ўніверсітэту і ад студэнтаў патрабаваў.

РР: Ён быў звольнены ў 2001 годзе.

З наданнем універсітэту імя Пушкіна ён стаў дрэйфаваць да камуністычнай практыкі, калі рэктары не выбіраліся, а прызначаліся, дэканы прызначаліся. Другая прычына. Ён казаў, што ўніверсітэт павінен быць універсітэтам і мець незалежны прафсаюз выкладчыкаў універсітэту. З 1994 года з яго падачы з 300 выкладчыкаў універсітэту ў гэтым „Свабодным прафсаюзе” было 98 – траціна. Але з 1996 года выкладчыкаў, якія заставаліся ў гэтым прафсаюзе, пачалі звальняць. Ён быў сябрам БНФ і ніколі не хаваў, што ён сябра БНФ. У нас на той час на кафедрах працавалі выкладчыкі самых розных палітычных поглядаў: камуністы, сацыял-дэмакраты, бээнэфаўцы і нават анархісты. На той час нас яшчэ не садзілі не штрафавалі, але з універсітэту выціскалі. Звольнілі цэлы шэраг сяброў Яўгена – Анатоль Ляўковіч, Ігар Маслоўскі, ну і ў 2006 годзе ўжо я быў звольнены.

Цалкам гутарку слухайце з далучаным файле.

З Валянцінам Лазарэнкавым размаўляла наш карэспандэнт Аліна Андрыевіч.

Беларускае Радыё Рацыя