Валянцін Лазарэнкаў: Пытанні ў сацсферы застаюцца нявырашанымі
Нізкія заробкі, закрыццё прадпрыемстваў, аднаўленне дэкрэту аб дармаедах. Гэта далёка не поўны спіс таго, што можа падштурхнуць людзей да выйсця на плошчу, акрамя пытання закрыцця акумулятарнага заводу ў Берасці.
У гэтым перакананы старшыня берасцейскай абласной арганізацыі незалежных прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў. Эксперт у галіне правоў працоўных звярнуў увагу на тое, што большасць пытанняў у сацыяльнай сферы дагэтуль застаюцца нявырашанымі:
– Першае, што мы бачым на сённяшні дзень – гэта тры асноўныя аспекты. Там грамадзяне стаяць на мяжы выбару. Гэта нізкія заробкі, не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці, там таксама могуць быць у пэўных кропках выхады. Другое – гэта цэны, якія на сённяшні дзень галопам скачуць. Трэцяе – гэта пенсіі. Пенсіянеры таксама будуць гатовыя бараніць права на годнае жыццё.
Паводле Валянціна Лазарэнкава, з наступленнем восені і зімы сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў краіне, а на Берасцейшчыне ў прыватнасці, будзе толькі пагаршацца.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце