Валянцін Лазарэнкаў: Рэформы не адпавядаюць Канстытуцыі



Урад Беларусі заяўляе, што працуе над рэформамі. Тым часам гэтыя рэформы, якія праводзіць беларуская ўлада, не адпавядаюць Канстытуцыі – асноўнаму закону Рэспублікі Беларусь, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:

– Калі ў Канстытуцыі ў нас прапісана, што адукацыя ў нас бясплатная, то яна павінна быць бясплатная. Чаму толькі рыторыка ў Козіка і пераплаты ў першую чаргу з насельніцтва? Другое медыцына, у Канстытуцыі запісана, што яна бясплатная. Чаму сёння зноў рыторыка, што ў паліклініцы трэба плаціць, у шпіталі трэба плаціць? Па Канстытуцыі нейтральная дзяржава. Чаму тады маем расейскія вайсковыя базы ў Беларусі?

Паводле Лазарэнкава, такіх пытанняў шмат. Неадпаведнасць праўладных  рэформ Канстытуцыі адмоўна адбіваецца на жыцці народа. Таму рэферэндум, які рыхтуе апазіцыя, дапаможа вырашыць гэтую праблему, лічыць актывіст.

У той жа час старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ўжо заявіла, што ініцыятыва правядзення рэферэндуму незаконная.

Беларускае Радыё Рацыя