Валянцін Лазарэнкаў: Сітуацыя не адпавядае рэальнасці
Амаль на тры працэнты за мінулы год вырас валавы рэгіянальны прадукт Берасцейскай вобласці. Такія дадзеныя агучылі прадстаўнікі абласнога выканаўчага камітэта. Аб’ем прадукцыі склаў амаль 13 мільярдаў рублёў.
Кіраўнік берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў звярнуў увагу, што такая сітуацыя далёка не адпавядае рэальнасці:
– Канешне, у нас статыстыка дзяржаўная, таму што рэальна, калі гэта казаць матэматыкай, яна павінна быць незалежнай. Два ў два заўсёды павінна быць чатыры. Але з дванаццатага года ў нас расце ўсё, гэты ВУП. Калі палічыць, ужо там 20 ці 30 % надбаў, але мы рэальна бачым, што калі ВУП расце, то павінны расці і заробкі, і павінны расці і зніжацца кошты або жыццёвы ўзровень.
Калі няма годнага жыццёвага ўзроўню, то можна публікаваць і агучваць якія заўгодна лічбы, – дадаў Валянцін Лазарэнкаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце