Валянцін Лазарэнкаў: Улада новая, але зменаў не чакаем
Вельмі спадзявацца на рэформы ў рамках зменаў кіраўніцтва Берасцейскага аблвыканкаму не варта, лічаць прадстаўнікі “Свабоднага прафсаюзу”. Рэарганізаваць стратныя прадпрыемствы патрэбна было ўжо даўно. Кажа кіраўнік мясцовага аддзялення “СП” Валянцін Лазарэнкаў:
– Электрамеханічны завод у мінусе. Электралампавы завод у мінусе. Машынабудаўнічы завод ледзь-ледзь па нулях, больш у мінусе. Далей можна пералічваць. Дзяржаўныя прадпрыемствы, якія некалі былі нават горадаўтваральнымі, на сённяшні дзень яны ў заняпадзе, маюць статус акцыянерных, насамрэч гэта дзяржаўныя прадпрыемствы, на якіх да сённяшняга дня кіраўніцтва прызначаецца.
Новапрызначаны кіраўнік вобласці Анатоль Ліс акрэсліў у першачарговых планах вывучэнне праблемаў неэфектыўных прадпрыемстваў. Пра гэта ён заявіў адразу пасля заняцця пасады старшыні.
Беларускае Радыё Рацыя