Валянцін Лазарэнкаў: Выкарыстаем усе магчымасці працы з людзьмі



Берасцейская абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) актыўна вядзе падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў. Вызначаюцца кандыдаты, актывізуецца іх праца з насельніцтвам. Хоць часта ў бок гэтых партыйцаў можна пачуць абвінавачванні пра супрацу з уладамі. Але намеснік Берасцейскай абласной арганізацыі партыі Валянцін Лазарэнкаў упэўнены, што іншага выйсця няма, як выкарыстоўваць хоць нейкія магчымасці легальнай працы з людзьмі, каб іх абудзіць.

Кажа Валянцін Лазарэнкаў:

Сумленне, гонар і годнасць. Калі мы разбудзім гэта ў чалавеку, то тады і вырашым. Нічога іншага не будзе. Чалавек сам, у першую чаргу, павінен вырашыць гэтыя праблемы, а я магу дапамагчы, сказаць: «Вось я такі ж, як ты. Давайце ўдвух, давайце ўтрох, давайце партыямі. Сумеснымі крокамі, сумеснай працай мы можам змяніць уладу».

Паводле Валянціна Лазарэнкава, чым болей дэмакратычны блок выставіць кандыдатаў на парламенцкіх выбарах, тым больш шырокамаштабная праца з людзьмі будзе праведзена.

Поўны гук у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя