Валянцін Лазарэнкаў: ЖКГ трэба ўзяць пад грамадскі кантроль
Кампанія “Гавары праўду” паставіла перад сабой задачу па кантролі за стварэннем і дзейнасцю тэрытарыяльных арганізацый мясцовага самакіравання ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Гэта вельмі важнае пытанне ў адной з самых непразрыстых і незразумелых галінаў вытворчасці, – кажа актывіст кампаніі “Гавары ппраўду” Валянцін Лазарэнкаў:
– Для нас невядома, якім чынам яны існуюць, думаем, што нашая праца будзе звязаная з тым, каб больш эфектыўнай зрабіць сістэму кантроля над уладай, сістэму абароны правоў грамадзянаў, якія праз гэты закон могуць шмат што рабіць.
На думку Валянціна Лазарэнкава, калі людзі не возмуць пад свой кантроль фінансы, якія плацяць жыллёва-камунальнай гаспадарцы, то працягнецца далейшае поўнае фінансавае бязмежжа ў гэтай сферы.
Беларускае Радыё Рацыя