Валянціна Шаўчэнка: Перамога будзе тады, калі яшчэ больш людзей падтрымае перамены
„Беларусь – не Расея!„ і „Свабоду палітвязням!„ – такія лозунгі гучаць на акцыях салідарнасці з Беларуссю ў Канадзе. Тут летам з новай сілай аднавіліся сустрэчы, – расказала беларуска Валянціна Шаўчэнка нашай карэспандэнцы:
– Апошнім часам актыўнасць абудзілася, цёпла стала, людзі сталі выходзіць у Таронта, нягледзячы на каранцін. Мы выходзілі на розныя акцыі, нас паказвалі па галоўным канадыйскім тэлебачанні. Мы выходзілі на розныя акцыі, у тым ліку і да расейскай амбасады, на галоўную плошчу Таронта, да амерыканскай амбасады. У нашага згуртавання беларусаў Канады ёсць група, якая працуе з медыямі. Мы пішам петыцыі да мясцовых парламентарыяў. Калі мы выходзім, то выходзім з плакатамі, на якіх імёны і прозвішчы беларускіх палітвязняў. Да нас падыходзяць канадыйцы і цікавяцца тым, што адбываецца ў Беларусі. На ўсе нашы акцыі прыходзіць і расейская дэмакратычная моладзь, якая нас падтрымлівае таксама.
Поўнасцю гутарку слухайце ў далучаным файле:
Валянціна Шаўчэнка дадала, што зараз таксама важна працаваць з тымі людзьмі, хто па нейкіх прычынах падтрымоўвае рэжым. Менавіта з-за іх працэсы ў бок дэмакратызацыі становяцца не такімі хуткімі. Яна лічыць, што перамога дэмакратычных сілаў у Беларусі адбудзецца тады, калі яшчэ больш людзей падтрымаюць перамены.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя