Валянціну Болбат забралі адседжваць прысуджаныя ёй раней 30 сутак арышту



Грамадскую актывістку з Верхнядзвінска раніцай міліцыянты забралі з дому. Яна павінна адседзець прысуджаныя ёй раней 30 сутак, і, хутчэй за ўсё, гэта будзе ў Віцебскім ІЧУ, піша «Віцебская Вясна». Гэта ўжо не першы арышт, прысуджаны вядомай актывістцы з Верхнядзвінску. Умовы, у якіх яе ўтрымлівалі за кратамі, істотна пахіснулі здароўе Валянціны.

Яна перанесла гіпертанічны крыз, мае праблемы з сэрцам, і з той прычыны некалькі разоў трапляла ў шпіталь. Апрача гэтага, жанчына мае запазычанасці па прысуджаных раней адміністрацыйных штрафах. Усяго Болбат сёлета судзілі шэсць разоў.

Беларускае Радыё Рацыя