Вандроўка на старажытную Аршаншчыну
Таварыства беларускай мовы запрашае ў вандроўку на старажытную Аршаншчыну, прысвечаную чарговым ўгодкам знакамітай Бітвы пад Воршай.
Вядоўца – магілёўскі экскурсавод і краязнаўца Алег Дзячкоў.
Таксама ў вандроўцы бяруць удзел беларускія барды Андрэй Мельнікаў і Зміцер Захарэвіч, а таксама вядомы мастак Мікола Купава, які адзначае, што яму самому будзе цікава наведаць гэтыя мясціны.
– Едзем на Аршаншчыну, і там першы прыпынак у нас будзе ў Смалянах, там знаходзяцца рэшткі замка 17 ст, касцёл, царква драўляная, калі яе не перавезлі ў музей. Далей у Юрцава паедзем, там знаходзіцца палац. Тады едзем на Аршанскае поле. Па завяршэнні заедзем у Воршу.
Удзельнікі вандроўкі між іншым завітаюць у славутыя Смаляны, сядзібу аднаго з самых знакамітых княжацкіх родаў ВКЛ – Сангушкаў. Наведаюць сядзібу і парк Любамірскіх ды многія іншыя гістарычныя аб’екты. Экскурсія пройдзе 13 верасня.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя