Вандроўка “Слуцкі збройны чын”
“Малады Фронт” запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да вандроўкі “Слуцкі збройны чын”. Збор удзельнікаў адбудзецца 28 лістапада а 9-й гадзіне ля Дома быту, што на станцыі метро “Інстытут культуры”, пра гэта паведаміў лідар “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч:
– Плануецца экскурсія, выступленні бардаў, прысяга новых актывістаў “Маладога Фронту”. Бярыце з сабой тэрмасы з кавай ці гарбатай і канапкі.
Па словах Зміцера Дашкевіча, удзельнікаў вандроўкі чакае экскурсія па “баявых” вёсках Случчыны і іншыя цікавосткі. Таксама падчас паездкі па слаўных мясцінах Слуцкага паўстання адбудзецца ганаровае прыняцце прысягі новымі актывістамі Маладога Фронту. “Прагнеш пераменаў? Далучайся! – будзьма разам несьці сьцяг Беларушчыны!”- адзначаецца ў закліку “Маладога Фронту” далучацца да вандроўкі “Слуцкі збройны чын”.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота vk.com