Варта ля дома Чарнавусаў
З самай раніцы 1 траўня баранавіцкія міліцыянты праводзяць ля дома грамадскіх актывістаў бацькі і сына Чарнавусаў. Яны вартуюць актывістаў, каб тыя не змаглі адсвяткаваць Першамай ні ў родным горадзе, ні ў Менску.
У 9 гадзін варта памянялася. У першым і другім аўтамабілі сядзяць або ходзяць ля дома па два чалавекі ў грамадзянскай форме, гаворыць Мікалай Чарнавус (старэйшы):
– Такое ўражанне, што на Чарнавуса ўвесь аддзел працуе. У горадзе столькі розных жулікаў, і я не ведаю, як за імі сочаць, калі за нейкім прадпрымальнікам Чарнавусам такое сачэнне ідзе. Аддзел правапарадку кінуты на Чарнавуса. А калі ў горадзе чалавек 50 апазіцыянераў, што тады? Ніводнага лейтэнанта, сяржанта няма – усе маёры. Такія грошы адмываюць на гэтым Чарнавусе.
Паводле Мікалая Чарнавуса, 30 траўня на працоўным месцы ён атрымаў позву ў міліцыю на 1 траўня на 12 гадзін. Выклікае яго як сведку па адміністрацыйнай справе старэйшы ўчастковы аддзела аховы правапарадку Баранавіцкага гарадскога аддзела міліцыі Мікалай Капелька.
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы