«Вар’ятня» ў Берасці



У берасцейскім дворыку на Будзёнага 33 адбудзецца чавёрты фестываль «Вар’ятня» (арыгінальная назва “Сумасшедший дом”). На мерапрыемстве пройдуць майстар-класы, выступяць музыкі, прадставяць паэтычную і харэаграфічную праграмы. Падрабязней пра ідэю фэсту расказвае адна з арганізатарак Ірына Пашэчка:

– Узнікла такая ідэя, бо нас шмат і ўсе мы вельмі розныя. У нас даўно была ідэя штосьці стварыць. І ідэі былі самыя розныя. Мы на Новы год штосьці задумвалі, але усё выпала менавіта на лета. Мы праводзілі тут асобныя канцэрты. Воўка Плюмбум са сваёй камандай быў, кампанія акцёрская «Насупраць», якая паказала спектакль «Білінгвы».

Дворык на Будзёнага 33 належыць будынку, які займаюць прадстаўнікі розных відаў мастацтва гораа, ад тэатралаў да музыкаў. Напрыклад, свае рэпетыцыі там праводзіць акцёрская група “Насупраць”, якая вядомая сваім спектаклем “Білінгвы”. Кошт квіткоў на фестываль складзе 10 рублёў, набыць іх можна будзе ў касах філармоніі. Пачатак 26 жніўня ў 15:50.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота virtualbrest.by