Васіль Палякоў: Напружанасць вакол пратэстоўцаў узрастае



Абаронцы Курапатаў правялі нараду каля мемарыяла ахвярам сталінскіх рэпрэсій, каб удакладніць далейшыя дзеянні адносна рэстарана „Поедем, поедим”.

Нарада прайшла побач з уваходам на тэрыторыю гэтай забаўляльнай установы.

Па словах старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова, апошнім часам напружанасць вакол пратэстоўцаў узрастае, у адносінах да іх пачаў выкарыстоўвацца гвалт. Таму неабходна ўдакладніць далейшыя крокі:

– Было вырашана, што зараз будзем фіксаваць усіх, хто сюды прыязджае, усіх пастаўшчыкоў. Каб праводзіць грамадскую кампанію, каб не набывалі прадукты гэтых пастаўшчыкоў. Бралі інфармацыю, каго яны прадстаўляюць, бралі інфармацыю, што яны прывезлі і г.д. Таксама па наведвальніках, хто прыязджае, хто карыстаецца.

Таксама вырашана, што пасля выпадкаў гвалту, якія адбыліся ў мінулую суботу, ніякіх перамоваў з уладальнікамі рэстарана пакуль не будзе, сказаў Васіль Палякоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск