Васіль Палякоў: Удзел АГП у мясцовых выбарах будзе абмежаваным



Удзел Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў выбарчай кампаніі будзе абмежаваным. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні апазіцыйнай партыі Васіль Палякоў. Палітык патлумачыў такія дзеянні тым, што беларускія ўлады не дэманструюць свае намеры на дэмакратычныя пераўтварэнні.

– Cпадзяванне на тое, што выбарчая сістэма памяняецца, у нас няма. Улады наадварот дэманструюць, што яны ўсё будуць рабіць па-ранейшаму. І аб гэтым сведчыць тое, што прадстаўнікоў АГП, як і іншых апазіцыйных партый, не ўключылі ў склад выбарчых камісіяў, улады будуць адпрацоўваць той сцэнар, які яны звычайна адпрацоўвалі. Калі ў касіміях прадстаўнікоў апазіцыі няма, то адпаведна ў саветах таксама няма прадстаўнікоў апазіцыі.

На Гомельшчыне створана 268 тэрытарыяльных выбарчых камісіяў. Аднак ніводны прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі не патрапіў у склад гэтых камісіяў. Затое ў тэрытарыяльных камісіях знайшлося месца для пяці грамадзян Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя