Васіль Палякоў выйшаў на волю
Гомельскі палітык Васіль Палякоў выйшаў на волю пасля 15-суткавага арышту. Увесь час зняволення ён трымаў галадоўку.
Па выхадзе з ізалятару палітык заявіў, што не збіраецца спыняць сваю дзейнасць.
– Складаней за ўсё далася галадоўка ў 2007 годзе, калі я галадаў сем сутак, дакладней, піў толькі сокі. Зараз я ўжо чалавек прывучаны і загартаваны, таму падалося, што ўвогуле я жыў у нармальным рэжыме і ніяк не адчуваў гэтага.
Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў быў затрыманы на дазволенай уладамі акцыі 1 траўня ў Гомелі. У судзе Савецкага раёна Гомеля палітыка пакаралі 15 суткамі арышта ў сукупнасці за непадпарадкаванне міліцыі і парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Насамрэч, як заўважаюць праваабаронцы, Васіля Палякова пераследвалі за тое, што ён трымаў у руках бел-чырвона-белы сцяг.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель