Васіль Палякоў: Зніжаецца палітычная актыўнасць сяброў партыі



Дзесяць чалавек плануюць балатавацца ў кандыдаты па спісках Аб’яднанай грамадзянскай партыі на Гомельшчыне. Паводле намесніка старшыні АГП Васіля Палякова, за апошнія гады зніжаецца палітычная актыўнасць сябраў партыі.

– Палітычнага працэсу няма ў Беларусі і гэта адбіваецца на зацікаўленасці ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях у якасці кандыдатаў. Калі казаць пра сяброў АГП, якія не маюць яшчэ вялікага досведу, то людзям цікава быць кандыдатам. Што тычыцца сяброў партыі, якія ўжо ўдзельнічалі раней, тут нашмат складаней, таму што людзям трэба бачыць вынік, а выніка ў Беларусі пакуль няма. Няма сумленнага падліку галасоў.

Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў 28 склікання прызначаныя на 18 лютага. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе адбывацца з 10 снежня па 8 студзеня. 

Беларускае Радыё Рацыя