Васіль Парфянкоў атрымаў украінскае грамадзянства
Васілю Парфянкову нададзена ўкраінскае грамадзянства. Пра гэта паведамляе камандзір Добраахвотніцкага корпусу АУН Мікола Каханоўскі, падраздзялення, у якім ваюе беларус. Каханоўскі паведамляе, што Парфянкоў падаў дакументы ў міграцыйную службу, пазней яго выклікалі ў Службу Бяспекі Украіны і спыталі, чаму ён не можа вярнуцца ў Беларусь. Васіль Парфянкоў распавёў, што на яго ў Беларусі адкрытыя дзве справы: першая — па нацыянальнай дзейнасці ў Беларусі, другая — за найміцтва за яе межамі, а менавіта – ва Украіне. СБУ накіравала запыт у беларускі КДБ. Гэтыя словы пацвердзіліся.
І вось нядаўна ён атрымаў пашпарт грамадзяніна Украіны!»- адзначыў Мікола Каханоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org