Васіль Завадскі: Дзеянні ўлады падпадаюць пад крымінальную адказнасць



Так званыя прэзідэнцкія выбары і сілавы разгон пратэстуючых грамадзянаў паказалі, што ў Беларусі няма ніякай законнай улады, а ёсць злачынны рэжым, – лічыць кіраўнік праваабарончай арганізацыі „Тайм Акт” Васіль Завадскі.

І пра гэта трэба казаць, асабліва зараз, пасля таго, што адбылося ў ноч на 10 жніўня.

– Выкарыстанне такой тэхнікі, зброі, гвалту, супраць мірных, падкрэсліваю, мірных людзей, якія выйшлі адстаяць сваю годнасць, свае галасы на выбарах, гэта, канешне, з майго пункту гледжання, злачынства, і гэта адпаведна павінна быць расследавана. Усе і нават наша айчынная Канстытуцыя дазваляе людзям выходзіць на вуліцу для таго, каб выказаць мірны пратэст. Наша Канстытуцыя падкрэслівае верхавенства міжнародных заканадаўчых актаў, маю на ўвазе міжнародны Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, якім прадугледжана такое права.  

 

Так што людзі выйшлі законна і са справядлівымі патрабаваннямі. А рэжым рэагуе цалкам неадэкватна. Таму што ён баіцца, ён разумее, што прайграў, – кажа Васіль Завадскі. 

Беларускае Радыё Рацыя