Васіля Палякова арыштавалі на 15 сутак
14 гадоў таму
Васіля затрымалі ў Гомелі 1 лістапада — яго спачатку выклікалі па позве, але потым у кайданках прывезлі дадому, каб правесці вобшук.
Паводле праваабаронцаў, суд над актывістам адбыўся 3 лістапада ў Гомелі. Па папярэдняй інфармацыі, яго абвінавацілі ў „распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў” (арт. 19.11 КаАП). Вынік — 15 сутак арышту.
Васіль — былы настаўнік гісторыі, звольнены па палітычных матывах. Шматразова ўдзельнічаў у розных палітычных кампаніях, нейкі перыяд узначальваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю.
вясна