Вася Абломаў прадставіў кліп прысвечаны выбарам



У інтэрнэце набірае папулярнасць новы кліп расейскага музыкі Васі Абломава „Нічога страшнага”. Песня прысвечана восеньскім выбарам у Дзярждуму РФ.

[youtube id=”m4R4jvrVHGw”]

„Вы ўсе, хто перажывае за сумленнасць выбараў, збірае подпісы і назірае, вы думалі што ў нашай краіне хто-небудзь што-небудзь выбірае?”. Дзівіць сімвалічнасць відэароліка, у якім лялькам выколваюць і выпальваюць вочы напрацягу ўсёй песні. „Наша жыццё дрэнны збег абставінаў, мы яшчэ не гарым, але падобна ў пекле”, – спявае ён.

Cпявак не раз выступаў на апазіцыйных мітынгах у Расеі, адкрыта крытыкуе ўладу і выказваецца супраць анексіі Крыма.