Ваўкі на Кобрыншчыне



Ваўкі ўсё часцей нападаюць на хатнюю жывёлу на Берасцейшчыне. Так у гаспадарцы Алены Казінскай з вёскі Песценькі за ноч ваўкі задушылі шэсць авечак. Гаспадары жывуць у двух кіламетрах ад невялічкага лесу. Авечкі заўсёды вольна пасвіліся на лузе недалёка ад дома. Іх ніколі не заганялі нанач у хлеў, – кажа гаспадыня:

– Ваўкі хапалі іх за горла. Яны іх душылі. Знайшлі іх мёртвымі. Я сёння да мамы званіла на Украіну, дык яна таксама кажа, што ў іх там ваўкі развяліся. Тут па вёсцы і лісы ходзяць, і зайцы. Таму наконт ваўкоў таксама не дзівішся. Праз ноч пасля таго здарэння зноў сабакі вылі. Відаць, ваўкі зноў прыходзілі на тое поле.

Паводле Алены Казінскай, з паўсотні дамоў у вёсцы Песценькі жылых усяго 15. Нягледзячы на тое, што вёска ў 17-ці кіламетрах ад Кобрына, маладыя людзі раз’ехаліся. У вёсцы работы няма.

Беларускае Радыё Рацыя