Ваяўлены тры выпадкі незаконнага ўвозу асоб у Беларусь
Усе асобы былі з Чачэнскай Рэспублікі, перадае Дзяржпагранкамітэт.
За мінулыя выхадныя ў аўтадарожным пункце пропуску „Брэст” замежныя грамадзяне тройчы спрабавалі перасекчы мяжу з пасажырамі, дакументы якіх былі несапраўднымі.
Ва ўсіх выпадках парушальнікамі былі ўраджэнцы Чачэнскай Рэспублікі. Вадзіцелі, якія пражываюць у краінах Еўрапейскага звяза, падвозілі ў пункт пропуску землякоў, не праверыўшы іх дакументы. У дваіх расейцаў скончыліся тэрміны дзеяння пашпартоў. Што тычыцца трэцяга, то яго пашпарт належаў брату.
Грамадзянам Расеі з несапраўднымі дакументамі пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь за парушэнне парадку перасячэння мяжы. Жыхары краін Еўразвяза, якія дапусцілі незаконны ўвоз асоб у Рэспубліку Беларусь, будуць аштрафаваныя на суму да 20 базавых велічынь.