Важная засцярога ад каронавірусу і надалей – маска
Такія абмежавальныя меры як нашэнне масак у публічных месцах ды рэкамендацыі прытрымлівання сацыяльнай дыстанцыі на Берасцейшчыне застаюцца ў сіле. Берасцейскія чыноўнікі і медыцынскія супрацоўнікі заклікаюць па-ранейшаму берагчы сябе і блізкіх:
– Афіцыйна ў Берасцейскай вобласці бліжэй да лютага эпідэмія каронавірусу павінна пайсці на спад. Згодна афіцыйнай статыстыцы, колькасць выпадкаў на Берасцейшчыне, як і па ўсёй рэпубліцы, скарацілася ў два разы. Калі верыць прадстаўнікам улады, то будзем мець у сярэднім пяць тысяч станоўчых тэстаў на Ковід-19 у месяц у Берасцейскай вобласці.
Пры гэтым абмежаванні па наведванні месцаў масавага натоўпу людзей ніхто не адмяняў. Ніякіх буйных масавых мерапрыемстваў на бліжэйшы месяц праводзіцца не будзе. Важныя меры – гэта знаходжанне ў грамадскім транспарце ды агулам у грамадскіх месцах у масках, а таксама захоўванне дыстанцыі 1-1,5 метры ад іншых людзей.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце