Вадзім Саранчукоў: гарадзенцы на арэнду офіса партыі дапамаглі “рублём”



Некалькі месяцаў быў апячатаны офіс партыі БНФ у Гародні з-за адсутнасці сродкаў на аплату. Аднак грошы ўдалося знайсці – гарадзенцы, прыхільнікі Партыі БНФ, склаліся, каб аплаціць арэнду офіса.

Сітуацыю каментуе намеснік старшыні Партыі БНФ, кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі Вадзім Саранчукоў

– На сённяшні момант запазычанасць за гарадзенскі офіс закрытая. І ў нас падпісаная чарговая дамова на арэнду. Вельмі ўдзячны ўсім, хто далучыўся і дапамог. Гэта былі грошы, сабраныя па капейцы, з сябраў, проста прыхільнікаў, якія прыходзілі, прыносілі, дапамагалі… На сённяшні дзень у Менску адбыліся некалькі судоў па запазычанасці. Яна таксама закрываецца часткова, але сітуацыя яшчэ не вырашана. Таму мы працягваем збіраць сродкі для менскага офіса.

Вадзім Саранчукоў заклікае далучыцца да краўдфандынгавай кампаніі, каб дапамагчы закрыць запазычанасць на арэнду офіса Партыі БНФ ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя