Вазьміце калі ласка!



Каля шасцідзесяці мільёнаў беларускіх рублёў – такую суму на правядзенне навагодніх і калядных мерапрыемстваў для дзяцей сабралі прадстаўнікі Берасцейскага аддзялення Беларускага фонду міра.

Святочны настрой і падарункі атрымалі па Берасцейкай вобласці агулам каля тысячы дзяцей.

Кіраўнік берасцейскага аддзялення Беларускага фонду міру Лідзія Раманюк адзначыла, што гэта – добры вынік удзелу грамадства ў дабрачыннай справе:

– Гэта не шмат, калі паглядзець на тое, якія ў нас цяпер кошты, і што мы можам купіць на гэтыя 60 мільёнаў. Але для нашай грамадскай арганізацыі (а мы не атрымліваем падтрымкі з боку дзяржавы, жывем з добраахвотных ахвяраванняў) – гэта і не мала. 

Дабрачынная акцыя была скіравана на аказанне матэрыяльнай дапамогі для дзяцей-сірот, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, малазабяспечаных грамадзян і шматдзетных сем’яў.

Беларускае Радыё Рацыя