Вечар перад Раством – як святкуюць у Гародні



У Гародні вечар 24-га снежня напоўнены чаканням свята Раства Хрыстовага. Грэка-Каталіцкая Царква адзначае Святы Вечар перад Раством Хрыстовым – Вячэрняй а 18-ай гадзіне і супольнай поснай Куццёй у парафіі маці Божай Фацімскай.  У Лютэранскай царкве Гародні – Куцця пачынаецца таксама а 18-ай гадзіне.  Рыма-Каталіцкая Царква цэнтральную падзею – пастэрку – распачынае а 22-й у цэнтральных храмах Гародні.

Паведамляе наш карэспандэнт з Гародні – Якуб Сушчынскі:

– У храме Звеставаньня Найсвятой Багародзіцы ( у Пабрыгіцкім касцёле) пройдзе пастэрка на ангельскае мове а 20-ой гадзіне. Дарэчы, у гэтым храме будзе пастэрка па-белаурску і польску а 22-ой гадзіне.

Традыцыя Поснай Куцці ўключае запальванне свечак, як толькі з’явіцца на небе першая зорка. Хтосьці з хатніх чытае ўрывак з Бібліі, дзе згадваецца пра нараджэнне Збаўцы Ісуса Хрыста. Напрыклад, Эвангелле паводле Лукі ( 2: 1-14)  Спяваецца калядная песня. Пасля прамаўляецца супольная малітва пра спакой на зямлі, за любоў паміж людзьмі, супакой памёрлым.

Пасля чаго ўдзельнікі Куцці дзеляцца аплаткам, ці спажываюць стравы, сярод якіх: жур, уласна куцця. Святочныя літургіі пройдуць у храмах у нядзелю 25-га снежня, калі вернікі ўжо змогуць вітацца воклічам: Хрыстос Нарадзіўся! І адказ – Яго Славім!

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя