«Вече» бароніць ахвяр псіхіятрычных рэпрэсій
У Менску адбылася прэзентацыйная прэс-канферэнцыя беларускага аддзялення рэгіянальнага грамадскага руху «Вече». Ён займаецца абаронай ад псіхіятрычнага пераследу палітычных актывістаў, увогуле, грамадзян і дзейнічае ў цесным супрацоўніцтве з Маскоўскай Хельсінкскай групай. Яе ўзначальвае праваабаронца Кацярына Садоўская, якая сама міжнароднай арганізацыяй Amnesty International прызначаная палітвязнем.
Кацярына Садоўская
Бралі ўдзел і самі ахвяры псіхіятрычных рэпрэсій з розных мясцін краіны, самі медыкі – Таццяна Вайтовіч з Наваградка, Алена Ільіна з Гародні ды Ала Маскоўкіна з Менска, якія расказалі свае трагічныя гісторыі.
Таццяна Вайтовіч
Алена Ільіна
Ала Маскоўкіна
Сама спадарыня Садоўская расказала сваю праваабарончую гісторыю. Яна ўжо 21 год займаецца праваабарончай дзейнасцю. Спачатку як незалежная праваабаронца, а цяпер, як прэзідэнт беларускага аддзялення «Веча». Апошнія 7 гадоў дапамагае ахвярам псіхарэпрэсій. Чытай – бяздушнасці ды абыякавасці дзяржавы і яе чыноўнікаў.
Больш падрабязна пра тое, што адбывалася з жанчынамі – у далучаным гукавым файле:
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара