Вейшнорыя падарвала беларускі інтэрнэт
Мы сабралі выказванні і мемы інтэрнаўтаў, што актыўна абмяркоўваюць выдуманую краіну, межы якой дзіўным чынам супадаюць з Гарадзеншчынай.
Паводле легенды манеўраў „Захад-2017”, Вейшнорыя з Весбарыяй і Лубеніяй нападаюць на тэрыторыю Беларусі і Расеі. Адносіны паміж краінамі пагоршаюцца нібыта на глебе міжнацыянальных, этнічных, рэлігійных супярэчнасцяў ды тэрытарыяльных прэтэнзій.
Беларускае Радыё Рацыя
