Вейшнорыя супадае з электаральнай мапай Пазьняка



Цікавае супадзенне пракаментаваў у Фэйсбуку Сяргей Чалы. Умоўным праціўнікам расейска-беларускага кантынгента на манеўрах „Захад-2017” стала неіснуючая „дзяржава” Вейшнорыя, размешчанае на паўночным захадзе сучаснай Беларусі. Яе мяжы дзіўным чынам супадаюць з электаральнай мапай Зянона Пазьняка на выбарах 1994 года.

„Мапа варожай Вейшнорыі, з якой сабраліся ваяваць на манеўрах Захад-2017 саюзныя войскі, падазрона супадае з… электаральнай мапай Пазьняка 1994!”, – напісаў Сяргей Чалы.