„ВелаГродна” правяло прэзентацыю



Пасля ўдалага спартовага сезона, прэзентавала сябе грамадскасці Гародні адзіная ў горадзе спартовая аматарская каманда класа горных ровараў (МТБ) „ВелаГродна”.

16-ць сяброў аднайменнага грамадскага аб’яднання, якія складаюць каманду, паспяхова выступаюць у Беларусі ды за мяжой. Яны вызначыліся ў міжнародным марафоне „Суседзі”, дзе занялі першае месца.  

Пра свае планы кажа капітан каманды Аляксандр Міляцей:

– Адназначна мы будзем выступаць, але пакуль канкрэтна не абмяркоўвалі. Зімняя гонка польская „Skandia” – гэта традыцыйныя гонкі. У Налібокі ўжо паспрабуем паехаць у складзе каманды. Усе гонкі, якія будуць у Гарадзенскай вобласці праводзіцца – гэта таксама ў нашых планах, той жа кубак „Тры вярсты”.

За апошні год, дзякуючы спонсарам каманды, атрымала роварную форму, на якой –  гарадзенская геральдычная сымволіка. Удзельнікі каманды „ВелаГродна” змагаюцца за гонар Гародні, каб узняць статус аматарскага роварнага руху і прыцягнуць мясцовых раварыстаў, якія выступалі за замежныя клубы, каб яны выступалі за ўласны нацыянальны інтарэс. Гэтак, з наступнага сезона, каманда ўмацуецца раварыстым Сяргеем Нікуліным, які яшчэ сёлета выступаў за Беластоцкі „Белітон”: 

– Прыняў рашэнне капітан каманды Аляксандр Мілянцей, ён таксама са мной размаўляў і пытаўся, ці буду я выступаць за каманду “Вела-Гродна”. Я адзін з арганізатараў “Вела-Гродна”, таму мне сорамна, быць заснавальнікам і не выступаць за каманду. Думаю, што буду паказваць добрыя вынікі.

У планах аматарскай дружыны МТБ „Вела-Гродна” – гэта ўдзел у зімовай гонцы, у польскіх „Крэсовых марафонах”, а таксама ў гонцы ва Украіне ў ваколіцах Рахіва.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня