Веларазметка ў Гародні каштавала мільён еўра?



Гарадзенскія ўлады не ў стане распрацаваць праект развіцця роварнай інфраструктуры горада. Шматлікія звароты велааматараў не прыносяць плёну, пры гэтым чынавенства спасылаецца на тое, што ў абласным цэнтры для язды на роварах існуюць усе ўмовы.

З гэтым не пагаджаецца кіраўнік грамадскага аб’яднання “ВелаГродна” Юлія Каляда:

– Раварысты мараць пра тое, каб рабіць сапраўдныя веласцежкі, пра тое, каб тая разметка, якая зараз ёсць у горадзе, набыла нейкі юрыдычны статус, каб па роварнай частцы мелі права ездзіць толькі раварысты.

Некалькі гадоў таму ў межах рэалізацыі праекта транспамежнага супрацоўніцтва Еўразвяз выдаткаваў больш мільёна еўра на стварэнне роварнай інфраструктуры ў Гародні. Гэтых сродкаў хапіла толькі на нанясенне тратуарнай разметкі, якая акрэсліла гарадскія маршруты велааматараў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня