Веласезон – адкрыты!



велосезонНа Берасцейшчыне раварысты адкрылі новы веласезон. Пра гэта паведаміў каардынатар кампаніі «За велаБерасце!» Уладзімір Красько. Гэта звязана з надзвычай цёплым надвор’ем у гэтым годзе. Актывіст падкрэсліў, што большую частку зімы найбольш апантаныя аматары ровараў працягвалі перасоўвацца на іх па горадзе:

У прынцыпе, за выключэннем некалькіх тыдняў, калі быў моцны мароз і сапраўды нязручна было ехаць на ровары, увесь астатні час можна лічыць роварным сезонам. Пра гэта сведчаць і папярэднія гады: раварысты працягвалі ездзіць зімой, карысталіся роварамі як грамадскім транспартам. Гэта нармальны досвед, які ёсць і ў іншых краінах, дзе людзі цягам усяго года карыстаюцца роварам. Напрыклад, скандынаўскія краіны.

Для большасці раварыстаў усё ж такі існуе такая мяжа, што пачынаецца новы роварны сезон менавіта тады, калі ўжо тэмпература каля +10, няма дажджу і ветру, падагульніў Уладзімір Красько.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота interfax.by