Велікодны кірмаш у Берасці
Набыць віншавальныя сувеніры, царкоўныя атрыбуты, іконы, падаць занатоўку да царкоўнай службы, набыць прадукты харчавання да святочнага стала – усё гэта можна зрабіць на вялікодным кірмашы ў Берасці. 10 красавіка ён пачаў сваю працу на перакрыжаванні вуліц Гогаля і Савецкай. Наведвальнікі вялікоднага кірмаша распавялі пра тое, якім чынам яны рыхтуюцца да свята і якія традыцыі захавалі іх сем’і:
– Булкі пячом. Але зараз прыйшла, каб купіць. На ўсяночную службу ідзём абавязкова, пасцімся.
– Ну, усё, як звычайна рабіла мая бабуля, мая мама: мясное, рулеты, печыва, яйкі. Але ў мяне ўсё гэта робяць дзеці.
– Як звычайна, пойдзем у царкву, асвяцім ваду, яйка, булачку. Ну, вось і усё – святочны стол.
Людзі звычайна ствараюць чэргі за кулічамі, маленькімі іконамі і велікоднымі падарункамі для дзетак. Цэны на прадукцыю розныя – ад пяці тысяч рублёў да некалькіх соцень тысяч.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
