Вера Селюжыцкая: Верце лекарам і выконвайце ўсе іх прадпісанні
Хуткае павелічэнне ў краіне колькасці хворых каронавіруснай інфекцыяй, стварае напружанасць і нервовасць у грамадстве.
Галоўнае ў такіх умовах, каб было паразуменне і давер паміж пацыентам і лекарам, кажа лекар Вера Селюжыцкая:
– Не трэба патрабаваць ад лекараў тое, чаго не трэба: „Зрабіце мне такі аналіз, зрабіце такі аналіз”. Па вашым захворванні ўсё, што неабходна будзе зроблена. Прыйдуць іншыя рэкамендацыі, што трэба яшчэ дадаткова кагосьці абследаваць, значыць будуць і яны абследавацца. Пакуль верце лекарам і выконвайце ўсе іх прадпісанні.
Таксама Вера Селюжыцкая заклікае не займацца самалячэннем і ні ў якім выпадку не давяраць сваё здароўе малавядомым асобам, якія ўжо актывізаваліся пад выглядам “народных лекараў”.
Беларускае Радыё Рацыя