Верагодна, у Пінску знойдзеныя косткі тура – першабытнага быка



Знойдзеныя рэшткі костак буйной жывёлы ў Пінску праходзяць навуковую экспертызу.

Іх заўважылі будаўнічыя ў момант дарожных прац, у самым цэнтры гораду, на вуліцы Леніна. Археолаг, доктар гістарычных навук Пётр Лысенка выказаў гіпотэзу, што гэта магчыма косткі тура – першабытнага старажытнага быка.

Tur

Калі словы прафераса атрымаюць пацверджанне, будзе выяўлены факт існавання ў старажытным Пінску і яго ваколіцах тура. Краязнаўца Эдуард Злобін адзначае, што пра рассяленне першабытнага быка на Піншчыне ў 18-тым стагоддзі актыўна пісалі гісторыкі:

 – Пісьменнік і этнограф Крашэўскі троху ўзгадвае з сумненнем, што тут было. Гісторык Нарушэвіч ўжо з жалем згадвае тое, чаго ўжо няма. Я не магу сказаць, што тураў не было. Пра іх сведчаць XVIII стагоддзя крыніцы. 

Калі экспертыза пакажа, што гэта косткі тура, то яны зоймуць пачэснае месца ў экспазіцыі Музею Беларускага Палесся ў Пінску.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя