Вераніка Станкевіч пра арганізацыю „Вольныя”
У Беларусі – больш за 1450 прызнаных палітвязняў. Нягледзячы на тое, што за мяжой пастаянна адбываюцца мерапрыемствы, прысвечаныя гэтым людзям, існуюць розныя ініцыятывы дапамогі, але патрэбы зняволенных застаюцца актуальнымі.

Якія пытанні цяпер гучаць найбольш часта, мы высветлілі ў „Госці Рацыі”, каардынатаркі арганізацыі „Вольныя” Веранікі Станкевіч:
– Напэўна ніякіх нечаканых запытаў для нас не было. Людзі, якія выходзяць, усё так жа просяць фінансавую і медычную падтрымку. Гэта тое, што мы і самі прапануем і рэкамендуем усім абавязкова, нават тым, хто кажа, што ў іх усё ў парадку. Мы заўсёды адпраўляем на медычныя даследаванні.
Часта гэта запыты на эміграцыю ці хаця б нейкую на нейкую страхоўку да эміграцыі. Людзі пытаюць, як зрабіць візу, каб яна была на ўсялякі выпадак. Не ўсе збіраюцца з’язджаць, але ўсе хочуць мець хаця б магчымасць выехаць у кароткія тэрміны, калі нешта адбудзецца.
Гісторыя пра тое, што людзей затрымліваюць па другім коле, я думаю ўжо не новая ні для каго. Людзі ходзяць адзначацца, іх забіраюць, зноў саджаюць на суткі, забіраюць па крыміналцы ды іншае. Так і засталося, фінансавая дапамога напэўна самы складаны фактар, бо і зборы зараз ёсць на BYSOL ды на іншых праектах. Але гэта складана збіраецца.
Медычная падтрымка – гэта прасцей, шмат ініцыятыў, якія дапамагаюць. Эміграцыя, псіхалагічная падтрымка таксама даволі часты запыт. Ну і проста такое, дарадзьце мне, што можна зрабіць. Без канкрэтнага запыту, але з пасылам: „Калі можаце дапамагчы, то скажыце чым”. Такія людзі прыходзяць.
З каардынатаркай арганізацыі „Вольныя” Веранікай Станкевіч размаўляла нашая карэспандэнтка Марына Савіцкая.
Беларускае Радыё Рацыя
