Вербная нядзеля ў Івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай



Вернікі Івацэвіцкай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай адзначылі Пальмовую нядзелю або Вербніцу.

Падчас набажэнства былі асвечаны галінкі вярбы. Такім чынам грэка-каталікі ўвайшлі ў перажыванне Вялікага тыдня. У Вялікім тыдні кожны дзень выключны і непаўторны, кажа святар парафіі Віталь:

– Пасха – адкрывае вобраз, выяўляе падабенствы і аднаўляе чалавека ў тым статусе, у тых якасцях, якімі яго надзяліў Бог, калі ствараў. Гэта аднаўленне, гэта напаўненне і вяртанне сэнсаў для чалавечага жыцця.

Падрыхтоўку да Вялікадня – удзел у посце  – кожны вернік разумее па-свойму, гавораць івацэвіцкія грэка-каталікі:

– Гэта любоў, гэта радасць да жыцця. Больш чытаеш малітвы. У Біблію заглядаеш.

– Дзень радасны, але гэта пачатак пакутаў.

У гэты дзень у святочнай літургіі ўзгадваецца ўрачысты ўваход Ісуса Хрыста ў Ерусалім за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе свае вопраткі, а таксама аліўныя і пальмавыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Гасподняе».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя