Вербніца ў праваслаўных вернікаў
Праваслаўныя вернікі адзначаюць 12 красавіка Вербную нядзелю, ад якой пачынаецца апошні тыдзень Вялікага посту. Традыцыйна ў цэрквах асвячаюць галінкі вярбы, якія захоўваюць пасля цэлы год як абярэг.

У звязку з пандэміяй каронавірусу колькасць хрысціян у храмах намнога меншая, чым звычайна. Беларускае Радыё Рацыя шчыра віншуе вернікаў праваслаўнай канфесіі, якія святкуюць Вербніцу паводле юльянскага календара!
фота з фэйсбуку
