«Вэрхал ў галаве»: першы паказ у гарадзенскім дзіцячым хоспісе



У гарадзенскім дзіцячым хоспісе адбыўся паказ мульфільма «Вэрхал у галаве», агучанага па-беларуску. Паказ сабраў некалькі дзясяткаў гарадзенцаў: школьнікаў, выхаванцаў хоспіса з бацькамі і валанцёраў.

Пра акцыю распавядае Марыя Бразінская, псіхолаг гарадзенскага дзіцячага хоспіса:

Гэта акцыя была пачата год таму, але мела крыху іншую структуру. А цяпер мы пашыраем гэтую праграму і адным з этапаў гэтай праграму — гэта паказ рознага кіно па-беларуску, каб папулярызаваць мову, а таксама, каб больш расказаць жыхарам Гародні і школьнікам, якіх мы будзем запрашаць у наш хоспіс, пра дзейнасць Гарадзенскага дзіцячага хоспіса і пра тое, як яны могуць дапамагчы і падтрымаць нашых дзяцей.

Бацькі, што прыйшлі на прагляд мультфільма па-беларуску лічаць такія сустрэчы вельмі патрэбнымі

Дзеці кантактуюць між сабой, мамы таксама, мы даведваемся пра нешта новае, нешта майструем. Дзеці адпачываюць ад нас, а мы ад іх. Сядзім глядзім, але ён не заўсёды разумее, што там.

Цікава, што дзеі могуць знаёміцца, могуць бачыць іншых дзяцей. Яны пачынаюць разумець, што ўсё мы — розныя і што да гэтага трэба нармальна ставіцца.

На думку думку арганізатараў паказу такія сустрэчы будуць арганізоўвацца ў гарадзенскім дзіцячым хоспісе раз на тыдзень, каб прыцягнуць гарадзенцаў да беларускай мовы.

 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня