Вернікам забаранілі велікодныя службы каля Чырвонага касцёла



Абшчына «Рымска-каталіцкая парафія касцёла Святога Сымона і Алены» звярнулася ў Менгарвыканкам з просьбай дазволіць правесці велікодныя службы каля храма.

„На вялікі жаль, наша святыня да гэтага часу зачынена. Чырвоны касцёл, які ў пасхальныя дні з малітвай напаўнялі тысячы вернікаў, зараз пусты. Наш Збавіцель, які прыняў страшэнныя пакуты за ўсіх людзей, імі ж – людзьмі – выгнаны са святыні. Мы звярталіся да ўладаў з просьбай дазволіць Богаслужэнні на Велікодныя ўрачыстасці, аднак атрымалі адказ – НЕЛЬГА. Вось такое „пасхальнае віншаванне”, гаворыцца ў паведамленні абшчыны.

У адказе за подпісам намесніка старшыні Менгарвыканкама Арцёма Цурана гаворыцца, што ведамства „не ўзгадняе правядзенне заяўленых масавых мерапрыемстваў і паведамляе аб недапушчальнасці парушэння абшчынай дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь”.

Нагадаем, Чырвоны касцёл улады зачынілі для вернікаў у верасні 2022 года, пасля інцыдэнту з пажарам.

Беларускае Радыё Рацыя