ВІЧ-пазітыўным у Беларусі дазволілі ўсынаўляць дзяцей
ВІЧ-пазітыўным людзям дазволілі ўсынаўляць дзяцей. Таксама яны могуць станавіцца ў Беларусі апекунамі, папячыцелямі, прыёмнымі бацькамі і бацькамі-выхавальнікамі. Пра гэта паведамляе арганізацыя “Пазітыўны рух”. Міністэрства аховы здароўя Беларусі прыняло адпаведную пастанову. Дакументам устанаўліваецца абноўлены пералік захворванняў, пры якіх нельга ўсынаўляць дзяцей.
Летась падобнае рашэнне прынялі ў Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя
