Відэа 21-гадовай кандыдаткі ў мэры Адэсы ўзарвала інтэрнэт
21-гадовая Валерыя Пракапенка, якая балатуецца на пасаду мэра Адэсы, акрамя юнага ўзросту і відавочнага недахопу досведу працы, прыцягнула ўвагу яшчэ і сваім даволі нясціплым відэа, знятым для конкурсу прыгажосці.
На відэа Валерыя млява валяецца ў ложку, ляніва прытанцоўвае, здымаючы з сябе вопратку і дэманструючы стройную фігуру.
Затым яна даволі вульгарна падмалёўвае перад люстэркам вусны і ляжыць на падлозе, імітуючы палкасць. Усё ў лепшых традыцыях правінцыйных „каралеў” прыгажосці.
[youtube id=”F2edCI3wq-g”]
