Відэаблогера Максіма Філіповіча затрымаў АМАП
Асуджаны завочна блогер з Гомля Максіма Філіповіч вёў жывую трансляцыю свайго арышту. Ён казаў, што каля дома ягоных бацькоў у вёсцы Каранёўка каля Гомля стаяць машыны з «ціхарамі» — супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным.
У пазнейшай трансляцыі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі яго арыштоўваць. У затырманні ўдзельнічаў і спэцназ.
Філіповічу прысудзілі 13 сутак завочна, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супраць дэкрэта № 3, якая адбылася ў Гомелі 19 лютага.
***
Гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч завочна асуджаны на 13 сутак арышту за ўдзел у „Маршы недармаедаў” 19 лютага.
Адміністрацыйны пратакол супраць яго разгледзеў суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Філіповіч не з’явіўся на пасяджэнне, і суддзя Аляксандр Піскуноў разгледзеў справу без удзелу блогера.
Нагадаем, 11 сакавіка Філіповіч здымаў акцыю пратэсту ў Пінску. Блогера спрабавалі затрымаць невядомыя, але за яго заступіліся ўдзельнікі мерапрыемства. Разгляд аналагічных пратаколаў у дачыненні да яшчэ некалькіх гомельскіх актывістаў плануецца 17 сакавіка.