Відэаблогер Руслан Ліннік прысуджаны да 4 гадоў калоніі
Суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў видеоблогера Руслана Лінніка да 4 гадоў калоніі. Працэс вёў суддзя Юрый Машкетов. Лінніка прызналі вінаватым у парушэнні чатырох артыкулаў КК – паклёп на прэзідэнта, абразу прэзідэнта, абраза прадстаўніка ўлады, паклёп, паведамілі праваабаронцы „Вясны”. Абвінавачванне сцвярджае, што паклёп і абразы ўтрымліваліся ў відэароліках на Ютюбе-канале Лінніка і тычыліся Аляксандра Лукашэнкі, былога кіраўніка КДБ Валерыя Вакульчыка, былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева і яго намесніка Генадзя Казакевіча, а таксама міністра абароны Віктара Хренина. На судзе Руслан Ліннік віну не прызнаў і адмовіўся ад дачы паказанняў. У апошнім слове блогер заявіў аб псіхалагічным і фізічным ціску з боку сілавікоў падчас следства. Ліннік прызнаны палітвязнем.
Беларускае Радыё Рацыя