Відэаблогера Дзмітрыя Казлова затрымалі на трое сутак



Напярэдадні на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Дзмітрый Казлоў паведаміў, што яму ўручылі позву ў міліцыю – каб да 9-й раніцы ён з’явіўся да інспектара Ліліі Трушко.

У позве было пазначана, што ён мусіць з’явіцца “у якасці ўдзельніка адміністрацыйнага працэсу”, але без указання статусу. Колькі дзён таму відэаблогер, якога ведаюць пад нікам “Шэры кот”, атрымаў позву у райаддзел міліцыі Маскоўскага раёну Менску, але не змаг туды трапіць, бо ліст прыйшоў са спазненнем.

Збіраючыся ў аршанскі пастарунак, Дзмітрый Казлоў меркаваў, што яго будуць апытваць наконт удзелу ў менскіх акцыях 15 і 16 лістапада або пра ягоныя відэаролікі і допісы ў сацыяльных сетках. І не выключаў, што будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 23.34 КоАП з ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Затрыманне да суду ў панядзелак, 2 снежня, стала неспадзяванкай для ягоных паплечнікаў, якія чакалі вяртання Дзмітрыя Казлова з пастарунку . Праз тры гадзіны кіраўнік аршанскай суполкі незалежнага прафсаюзу РЭП Аляксандр Булаўка патэлефанаваў у ізалятар часовага ўтрымання і атрымаў пацвярджэнне, што Дзмітрый Казлоў будзе знаходзіцца пад вартай бліжэйшыя трое сутак.

Беларускае Радыё Рацыя